Наталля Радзіна знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў
https://spring96.org/be/news/42389
2011
2011-04-04T08:49:20+0300
2011-04-04T08:49:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэдактарка апазіцыйнага сайта charter97.org Наталля Радзіна знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў у адной з еўрапейскіх краін. Пра гэта ўвечары ў нядзелю яна паведаміла па тэлефоне рэдакцыі гэтага інфармацыйнага рэсурса.
Нагадаем, Наталля Радзіна, адна з абвінавачваных у "арганізацыі масавых
беспарадкаў" 19 снежня знікла ў ноч з 30 на 31 сакавіка. Яна павінна была
прыбыць з Кобрына ў Мінск для правядзення "следчых дзеянняў" у КДБ,
але ў сталіцы не з'явілася.
У кароткім інтэрв'ю сайту "Хартыі" Радзіна адмовілася распавесці пра
падрабязнасці сваіх уцёкаў з Беларусі, бо не хоча нашкодзіць людзям, якія ёй
дапамаглі. Цяпер яна чакае на атрыманне дакументаў і спадзяецца, што
"гэтыя працэдуры скончацца хутка".