Радыё “Свабода” выпусьціла мультымэдыйны DVD-дыск “Сто бардаў Свабоды”.
https://spring96.org/be/news/42383
2011
2011-04-01T12:54:00+0300
2011-04-01T12:54:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На дыску – 500 песьняў і сотня гутарак зь беларускімі бардамі.
Сярод удзельнікаў праекту – Лявон Вольскі, Віктар Шалкевіч, Вальжына Цярэшчанка, Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая, Барыс і Галіна Вайханскія, Андрэй Плясанаў, Аляксандар Памідораў, Андрэй Хадановіч ды іншыя.
Прэзэнтацыя дыска адбудзецца 31 сакавіка на канцэрце Сержука Сокалава-Воюша, Андрэя Плясанава і Зьмітра Бартосіка. Пачатак канцэрту а 19-й малой залі к/з “Менск”.
Каб атрымаць дыск, дашліце ліст са сваім адрасам на электронную пошту rferl.minsk@gmail.com
або на адрас:
220005
Менск-5
паштовая скрынка 111
пазнака: “Сто бардаў Свабоды”
Мультымэдыйны дыск выстаўлены на svaboda.org у форме мікрасайту:
“Сто бардаў Свабоды”.