viasna on patreon

Пісьменнік Сяргей Малалеткін абвясціў галадоўку з патрабаваннем вызвалення палітвязняў

2011 2011-04-02T19:04:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malalietkinsiarhei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пісьменнік Сяргей Малалеткін

Пісьменнік Сяргей Малалеткін

Да галадоўкі пратэсту з патрабаваннем вызвалення палітвязняў нечакана далучыўся новы ўдзельнік. Ім стаў пісьменнік Сяргей Малалеткін, які зараз пражывае ў Оршы.У Расіі ў апошнія гады шматлікім чытачам яго імя досыць добра вядома як аўтара папулярных крымінальных раманаў, якія разыйшліся вялікімі накладамі.

З нядаўніх часоў імя Сяргея Малалеткіна з'явілася ў сувязі з палітычнымі падзеямі ў Беларусі. Сяргей - удзельнік падзеяў на плошчы ў Менску ўвечары 19 снежня, быў там затрыманы, моцна збіты спецназаўцамі і аштрафаваны судом. Ён меў намер прыняць удзел у мітынгу ў сталіцы і 25 сакавіка, аднак быў прэвентыўна затрыманы аршанскай міліцыяй, якая пратрымала яго ў той дзень у аддзеле з раніцы да вечара.

Аднак непасрэдным падставай для вырашэння звярнуцца да такога крайняга сродку пратэсту, якім з'яўляецца галадоўка, для Малалеткіна стаў прысуд  яшчэ аднаму ўдзельніку плошчы - Мікіту Ліхавіду, які таксама абвясціў галадоўку пасля суду. Як тлумачыць сам Сяргей, яго сын з'яўляецца практычна аднагодкам Мікіты Ліхавіда. У знак пратэсту з відавочна несправядлівым і жорсткім прысудам прыняў для сябе рашэнне - галадаць столькі ж, колькі Мікіта Ліхавід.

Сяргей верыць у Бога. На яго погляд, галадоўка ў знак салідарнасці цалкам адпавядае вядомым хрысціянскім запаведзям.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства