viasna on patreon

КДБ спрабуе вэрбаваць ЛГБТ-актывістаў

2011 2011-03-31T15:00:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

КДБ чыніць ціск на актывістаў міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня IDAHO Belarus Варвару Красуцкую і Рамана Навоева.

"Яны прапанавалі мне працу ў КДБ, абумоўлівалася магчымасьць працаўладкаваньня на поўную стаўку. Пасьля маёй адмовы мне было прапанавана супрацоўнічаць неафіцыйна. Ад мяне патрабавалася даносіць пра пляны гей-аб'яднаньняў, даты і месцы правядзеньня акцыяў, сьпісы гей-актывістаў, іх асабістыя дадзеныя і магчымыя пункты ціску на іх", — кажа Варвара Красуцкая.

"Калі я адмовілася садзейнічаць, мне былі прад'яўленыя фота маіх сваякоў. Выкарыстоўваліся прамыя і ўскосныя пагрозы. Пагражалі адлічэньнем з БДУ, дзе я вучуся на другім курсе. Чыніўся ціск на маю дзяўчыну, сяброў і сваякоў", — дадае Красуцкая.

Спробы завэрбаваць Рамана Навоева пачаліся пасьля яго інтэрвію каналу BBC перад прэзыдэнцкімі выбарамі-2010. Спачатку яму пагражалі адлічэньнем з БДУ і раскрыцьцём ягонай арыентацыі перад роднымі. У сярэдзіне сакавіка яму паведамілі, што ён можа працягваць вучобу пры ўмове паўторнай здачы сэсіі.

"Пасьля таго як я прыступіў да паўторнай здачы іспытаў, супрацоўнікі КДБ прадставілі ўжо гатовы кантракт, які заставалася толькі падпісаць. Калі я адмовіўся гэта зрабіць, мне сказалі, што я ня скончу БДУ, а ў выпадку празьмернай актыўнасьці — не давучуся нават да летняй сэсіі".

25 сакавіка супрацоўнікі КДБ распавялі бацькам Рамана пра яго гомасэксуальную арыентацыю.

"Чэкісты патэлефанавалі маёй маці і распавялі пра маю сэксуальную арыентацыю, пра гей-актывізм... Пра гэта мне паведаміў родны брат, які ў момант званка знаходзіўся побач з маці. Калі ўлічыць, што мае родныя не зьяўляюцца "гей-фрэндлі", то я не выключаю ніводнага з варыянтаў разьвіцьця далейшых падзей. На дадзены момант я не стэлефаноўваўся з маці, бо маральна не гатовы да такой гутаркі", — паведамляе Раман.

Раней супрацоўнікі КДБ спрабавалі завэрбаваць яшчэ аднаго актывіста "IDAHO Belarus", паведамляе Альтэрнатыўная моладзевая плятформа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства