Бабруйскія ўлады ня далі дазволу былому штабу Аляксандра Казуліна на правядзеньне пікетаў у ягоную падтрымку
https://spring96.org/be/news/4221
2006
2006-04-17T10:00:00+0300
2006-04-17T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла карэспандэнту belngo.info давераная асоба палітыка Таіса Кабанчук, гарвыканкам адмовіў у дазволе з фармальнай прычыны: маўляў, заяўку на дазвол трэба падаваць за два тыдні загадзя. Аднак, паводле такой логікі, заяўку на правядзеньне пікетаў у абарону Казуліна трэба было падаць да яго затрыманьня.
Спадарыня Кабанчук заявіла, што 17 красавіка ў Бабруйскі выканкам будзе пададзеная яшчэ адна заяўка на правядзеньне пікетаў.