viasna on patreon

Вікторыя Салей, якая працавала дэфектолагам дзіцячага садку ў Мастах, звольненая з працы за ўдзел у акцыях супраціву

2006 2006-04-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах Вікторыі, падчас выбарчых падзеяў яна напісала заяву з просьбай аб адпачынку за свой кошт, але дырэктарка садку яе не падпісала. Напісаўшы яшчэ адну заяву, жанчына ўсё ж паехала ў Менск. А прыехаўшы даведалася, што звольнена за прагулы.

Аднак перасьлед на гэтым не скончыўся: цяпер В.Салей не ставяць штамп у пашпарце, які дазваляе выехаць за мяжу. Супрацоўнікі пашпартнага стала тлумачаць гэта тым, што пададзеныя жанчынай дакументы знаходзяцца ў КДБ, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства