viasna on patreon

Пяць гадзін “прафілактычнай” гутаркі

2011 2011-03-25T22:29:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaliesnikviktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Калеснік, актывіст “Свабоднага рэгіёну”

Віктар Калеснік, актывіст “Свабоднага рэгіёну”

Пяць гадзін правёў 25 сакавіка ў Полацкім РАУС Віктар Калеснік, актывіст “Свабоднага рэгіёну”. Удзень ён быў зняты з маршруткі, якая ехала ў Менск.

У РАУС Віктару патлумачылі, што ён не затрыманы, а дастаўлены для “прафілактычнай” гутаркі. Сэнс гутаркі зводзіўся да таго, што браць удзел у рознага кшталту апазіцыйных масавых мерапрыемствах – вельмі дрэнна, і нармальныя людзі гэтага не робяць. Былі таксама ўзгаданы былыя кандыдаты ў прэзідэнты з адпаведнымі характарыстыкамі.

Актывіст быў выпушчаны з РАУС толькі ўвечары, калі акцыя на Дзень Волі ў Менску ўжо пачалася.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства