viasna on patreon

Бялыніцкія актывісты павіншавалі палітвязняў

2011 2011-03-25T14:37:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialynichypashtoukiviazniam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычныя актывісты Бялыніцкага раёна павіншавалі палітвязняў з Днём Волі. Усяго 24-25 сакавіка палітычным вязням, якія ўтрымліваюцца СІЗА КДБ і СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, было адаслана больш за пяцьдзесят віншавальных паштовак.

-Мы адсылалі свае віншаванні са святам практычна ўсім палітвязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА КДБ і СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, - распавядае старшыня Бялыніцкай раённай арганізацыі Руху БНФ “Адраджэнне” Барыс Вырвіч. - Спісы ўдакладнялі  па інфармацыі  аб затрыманых па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, змешчаным на інтэрнэт-сайце праваабарончага цэнтра “Вясна”. Пісалі паштоўкі розныя людзі, у асноўным актывісты дэмакратычнага руху Бялыніччыны, - сябры руху БНФ “Адраджэнне” і актывісты кампаніі “Гавары праўду!”. Напісаннем і адпраўкай паштовак нашы актывісты хацелі выказаць сваю салідарнасць з палітзняволенымі, падтрымаць іх у цяжкую хвіліну.

У Бялыніцкім раёне ў межах кампаніі салідарнасці з палітвязнямі пастаянна ажыццяўляецца распаўсюд праваабарончай інфармацыі аб падзеях на Плошчы, судах над затрыманымі, пераследзе палітычных актывістаў дэмакратычных сіл.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства