viasna on patreon

Дзеці грамадзкага актывіста з Дрыбіна Андрэя Юркова ў час яго знаходжаньня ў Жодзінскай турме падвяргаліся псыхалагічнаму ціску ў школе

2006 2006-04-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Андрэй Юркоў быў затрыманы 24-га сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў намётавым мястэчку і правёў у зьняволеньні 15 сутак.

Па зьвестках прэс-службы Асамблеі НДА, 11-гадовая Дар’я і 7-гадовая Яніна, засьведчылі, што пасьля таго, як стала вядома пра затрыманьне іхнага бацькі міліцыяй, хтосьці распаўсюдзіў сярод дзяцей чуткі, што ён паіў на плошчы дзяцей гарэлкай і цяпер яго пасадзяць у турму на два гады. Гэта выклікала абразы ў бок дзяўчынак.

Андрэй Юркоў лічыць, што педагогі ведалі пра гэта, але нічога не зрабілі, каб спыніць хлусьню і супакоіць дзяўчынак, якія знаходзіліся ў вельмі цяжкім эмацыйным стане.

Зразумела, што за распаўсюд ілжывых чутак нясуць адказнасьць у першую чаргу не шкаляры, а дарослыя, пачынаючы ад рэжысёраў і дыктараў БТ і ОНТ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства