viasna on patreon

15 красавіка ў Мінску адбыліся пікеты на знак салідарнасьці з экс-кандыдатам на прэзідэнта Аляксандрам Казуліным

2006 2006-04-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былога рэктара БДУ трымаюць пад вартай у Жодзінскім сьледчым ізалятары. Аляксандра Казуліна абвінавачваюць у злосным хуліганстве паводле падзеяў 2 сакавіка і ў арганізацыі масавага шэсьця 25 сакавіка, у часе якой адбыліся масавыя беспарадкі.

Сябры штабу атрымалі дазвол на правядзеньне пікетаў у абарону Аляксандра Казуліна ад 11-й гадзіны раніцы да 6-й вечара. 15 красавіка ў сталіцы адбыліся два пікеты. Адзін у лесапарку імя 50-годдзя БССР, другі - у парку "Дружбы народаў" ля плошчы Бангалор. Некалькі чалавек трымалі расьцяжку: "Свабоду Аляксандру Казуліну!"

Менгарвыканкам дазволіў правесьці пікеты ў бязьлюдных месцах. Пасажыры гарадзкога транспарту маглі здалёк убачыць расьцяжку. Нягледзячы на гэта і на кепскае надвор'е (дождж і вецер), пікетоўцы не сыходзілі. Актывіст штабу Аляксандра Казуліна, які назваўся карэспандэнту Радыё Свабода Андрэем, распавёў: "Мы ладзім пікет, каб падтрымаць былога кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Казуліна, якога беспадстаўна затрымалі пад час акцыі. Акрамя таго, мы стаім дзеля таго, каб людзі падтрымалі ўсіх тых, каго затрымлівалі, зьбівалі ў часе апазыцыйных акцый. Мы стаім, каб падтрымаць усіх палітвязьняў, якія знаходзяцца па той бок волі".

Раней супрацоўнікі міліцыі заўсёды назіралі за пікетамі апазыцыі збоку. Яны здымалі іх на відэа для архіву, цікавіліся колькасьцю пікетоўцаў. Гэтым разам супрацоўнікі міліцыі не прысутнічалі на акцыях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства