Затрыманыя Таццяна Севярынец і Леанід Аўтухоў
Гарадоцкага актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Аўтухова спынілі мясцовыя міліцыянты, калі ён ішоў на аўтавакзал, каб ехаць у Віцебск. Яму патлумачылі, што паступіла апэратыўная інфармацыя пра тое, што ён мае намер узяць удзел у несанкцыянаванай акцыі. У Віцебск ён збіраўся паехаць, каб ускласці кветкі да мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Уладзіміру Караткевічу.
На прыпынку грамадскага транспарту недалёка ад дома міліцыянты затрымалі Тацяну Севярынец, маці зняволенага ў СІЗА КДБ Паўла Севярынца. Яна таксама меркавала ўзяць удзел ва ускладанні кветак. Аднак міліцыянты павезлі яе ў Першамайскі РАУС, заявіўшы, што яна падобна “да злачынцы, якая здзейсніла серыю крадзяжоў ў раёне вуліцы Чкалава”.
“Праваабарончая хроніка”