У Магілёве затрымалі журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча
https://spring96.org/be/news/42135
2011
2011-03-25T17:32:56+0200
2011-03-25T17:32:56+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Перад сваім затрыманнем ён паспеў патэлефанаваць праваабаронцы Барысу Бухелю.
Праваабаронца кажа, што затрыманне адбылося на плошчы Зорак каля кінатэатра
“Радзіма”. Там мусілі сабрацца а 17-й гадзіне прадстаўнікі дэмакратычных партый
і арганізацый горада. Яны планавалі ўскласці кветкі да будынку Магілёўскага
абласнога краязнаўчага музею, дзе ў 1918 годзе магілёўцы падтрымалі ўрад
Беларускай Народнай Рэспублікі.
Акрамя гэтага стала вядома, што разам з Уладзімірам Лапцэвічам затрыманы лідары
магілёўскай апазіцыі Алесь Сілкоў і Зміцер Салаўёў.
Нагадаем, што ўчора на трое сутак быў асуджаны журналіст Алесь Асіпцоў.