У Бабруйску затрыманы Міхаіл Кавалькоў
Лідэра Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіла Кавалькова затрымалі яшчэ а 8-ай раніцы. Ён садзіўся ў свой аўтамабіль, які быў прыпаркаваны ля дзіцячай бальніцы, і ў гэты час да яго пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ.
“Даішнікі” патлумачылі Міхаілу, што ён не можа прыпаркоўвацца ля дзіцячай бальніцы і выпісалі штраф у 35 базавых і павезлі ў УУС. Адтуль ён паспеў патэлефанаваць бабруйскай актывістцы Вользе Піманавай.
- Міхаіл паспеў распавесці, што следчы вывеў яго ў прыбіральню і чакае побач, каб не збёг, - распавядае Вольга Піманава. – Прычына, па якой яго там трымаюць, дзіўная. Быццам бы ў той час як Кавалькоў выязжаў з тэрыторыі бальніцы там атруцілася нейкая дзяўчынка, і ён павінен быць сведкам. Гучыць гэта дзіўна, канешне, але такім чынам яго трымаюць у аддзяленні дасюль, цягнуць час, - кажа Вольга.
“Праваабарончая хроніка”