Анджэю Пачобуту забаранілі выезд з Беларусі
https://spring96.org/be/news/42040
2011
2011-03-24T10:42:39+0200
2011-03-24T10:42:39+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта журналіст даведаўся, калі паспрабаваў трапіць на канферэнцыю «Як дэмакратызаваць Беларусь?», якая прайшла сёння ў Варшаве.
«Ізноў маю забарону на выезд з Рэспублікі Беларусь. Даведаўся калі спрабаваў нармальнай дарогай выехаць з РБ, — напісаў Пачобут у сваім блогу. — Аказалася гэта немагчыма. Але праз Расею і Украіну ўдалося даехаць да Варшавы».
На мяжы паміж Беларуссю і Польшчай беларускія памежнікі паставілі ў пашпарт Анджэя Пачобута штамп «адмоўлена ў выездзе», які, па словах журналіста, здзівіў украінскіх памежнікаў.
«Адзін з іх (і гэта ўсходняя Украіна) сказаў, што калі б была ягоная воля то невпусціў бы Лукашэнку на Украіну», — піша журналіст «Газеты Выборчай»