viasna on patreon

Затрыманага ў Оршы галоўрэда расійскага інфармагенцтва «Свабода» даставілі ў суд

2011 2011-03-24T10:32:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандр Лашманкін накіроўваўся ў ноч на 24 сакавіка ў Мінск на цягніку Чалябінск — Брэст. Супрацоўнікі беларускага МУС знялі яго на станцыі Орша. Гэта першы прыпынак пасля мяжы.

Раніцай Аляксандр даслаў смс-паведамленне сваім калегам. Ён напісаў, што ўжо знаходзіцца ў судзе. Абвінавачваюць яго ў хуліганстве. Прадстаўнікі Беларускага Хельсікнскага камітэта спрабуюць трапіць на суд.

Як паведамілі калегі затрыманага, ноччу ён знаходзіўся ў памяшканні лінейнага аддзела ўнутраных справаў станцыі. Ніякіх абвінавачанняў не выстаўлялася. Патлумачыць прычыны затрымання беларускія міліцыянты адмаўляліся. Мабільны тэлефон у расійскага журналіста не выключаны, ён можа адказваць на званкі.

Дзяжурны консул пасольства Расіі ў Мінску ўжо ведае пра інцыдэнт і спрабуе высветліць акалічнасці справы.

Як стала вядома, Аляксандр Лашманкін мае афіцыйную акрэдытацыю ў МЗС Беларусі ў якасці замежнага журналіста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства