“Як захаваць тоеснасьць, паважаючы іншых?” Гэтае пытаньне абмяркоўвалася 1-3 траўня 2003 года у Раўбічах пад Мінскам, дзе адбылася адукацыйная сустрэча з удзелам рэгіянальных прадстаўнікоў ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Сустрэча адбылася ў межах сумеснага праекту са шведскай арганізацыяй Svenska Freds (За мір і арбітраж).
Асноўная тэма сустрэчы ў Раўбічах – “Пытаньні забеспячэньня роўнасьці этнічных, культурных і іншых меншасьцяў у краінах Еўропы”. Падчас сустрэчы былі заслуханыя і абмеркаваныя наступныя даклады: Узьнікненьне і развіцьцё крайне правых арганізацый у Еўропе (Сьціг Ларссан – Швецыя), Гандаль зброяй і мірныя ініцыятывы (Рольф Ліндахль -- Svenska Freds, Швецыя), Нацыянальныя меншасьці ў Нарвегіі (Томаш Вацка -- Нарвежскі Хельсінкскі камітэт), Сацыяльная талерантнасць (Тацяна Кавальчук -- выкладчык Наваполацкага дзяржаўнага ўніверсітэта).
Талерантнасьць ва ўсіх яе праявах стала асноўнай тэмай дыскусій удзельнікаў сустрэчы. Абмяркўвалася, як трэба захоўваць сваю тоеснасьць і паважаць тых, чый лад жыцьця і светапогляд адрозьніваецца ад твайго.
Томаш Вацка з Нарвежскага Хельсінкскага камітэту распавёў пра тое, як на працягу 20 стагоддзя мянялася стаўленьне да нацыянаьлных меншасьцяў у Нарвегіі: “Цяпер у Нарвегіі ўсе нацыянальныя меншасьці атрымліваюць грошы на падтрымку сваёй культуры. Але так было не заўсёды. Яшчэ да 70-ых гадоў 20 стагоддзя ўрад Нарвегіі веў жорсткую палітыку ў адносінах нацыянальных меншасьцяў
Напрыклад, існаваў закон, што арэндаваць зямлі маглі толькі людзі, якія размаўляюць па-нарвежску.
Праводзілася дзяржаўная палітыка, накіраваная на асіміліяцыю, нацыянальных меншасьцяў. Прадстаўнікам нацыянальных меншасьцяў не дазвалілі размаўляць на роднай мове, стваралі школы, дзе дзяцей навучалі выключна на нарвежскай мове.
Адной з нацыянальнай меншасьцяў, якая падвяргалася дыскрымінацыі, зьяўляліся цыгане (народ рома). Яны вандравалі па ўсёй краіне. У Нарвегіі былі прыняты дзяржаўныя праграмы, накірваныя на тое, каб прымусіць цыганей весьці аседлы лад жыцьця. Да, тых, хто не хацеў падпарадкоўвацца законам і жыць ў адным месцы, ўводзілся асаблівы жорсткія меры. Цыганей лічылі непаўнавартаснымі людзьмі. Так, у трыццатыя гады Нарвежскі парламент прыняў закон аб стэрылізацыі. Рэальнасьцю сталі факты, калі стэрылізацыі падвяргаліся жанчыны. Да тых асобаў, каго лічылі крымінальнымі элементамі, ужывалі іншыя метады медыцыскага ўмяшальніцтва – лабатамію. І гэтая практыка, на жаль працягвалася да 70-ых гадоў 20 стагоддзя. У 1951 годзе ўрад прыняў рашэньне, паводле якога цыганам забаранялася мець коней і вандраваць. Мэтай гэтага было заснаваньне “прыстойнага, чыстага грамадства”, у якім усе былі бы “аднолькава добрыя”. Варта падкрэсьліць, што гэтая палітыка скончылася ў канцы 70-ых гадоў. Цяпер урад Нарвегіі ўсьвядоміў свае памылкі і зьмяніў палітыку ў адносінах да нацыянальных меншасьцяў. І ўсе гэтыя людзі, якія пацярпелі ў тыя гады, могуць атрымаць матэрыяльную кампенсацыю ад дзяржавы. Але ніякія грошай не хопіць, каб кампенсацы тое, што ў іх няма дзяцей”.
Сьціг Ларссан у сваім выступе распавеў пра неанацыстскія групоўкі ў краінах Захоняй Еўропы і падрэсьліў, што заклікі да этнічнай нянавісьці могуць мець сьмяротны эфект. Так здарылася ў Швецыі, калі нацысцкі настроеныя маладыя людзі забілі двух паліцэйскіх. Неанацысткія рухі атрычваюць сэрца і разум падлеткаў з дапамогай Інтэрнету і нацысткай музычнай і відэа індустрыі.
Сёньня амаль ніхто не сумняваецца, што расісцкія выступы, якія распальваюць варожасьць, -- небясьпечная зьява. Тым не менш, пытаньньне, як супрацьстаяць гэтым тэндэнцыя, пакуль не вырашанае. У краінах, дзе грамадзянская супольнасьць пакуль не сфармаваная, супрацьстаяць расізму асабліва цяжка.
Паліна Сьцепаненка