На “хімію” – праз два тыдні
https://spring96.org/be/news/42
2002
2002-08-27T10:00:00+0300
2002-08-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка сталі на ўлік у крымінальна – выканаўчай інспекцыі (КВІ) Кастрычніцкага раёна Гродна. Да месцаў адбыцця пакарання яны будуць этапаваныя не пазней як праз два тыдні, паведаміў начальнік КВІ Вячаслаў Савіч.
У КВІ ў журналістаў узялі падпіску аб нявыездзе, адабралі пашпарты, ваенныя білеты, знялі адбіткі пальцаў.
Месцы, дзе журналісты будуць адбываць пакаранні, пакуль не вызначаныя. Тэрмін падачы хадайніцтваў, якія могуць на гэта паўплываць, скончыцца заўтра, паведаміў Вячаслаў Савіч. Па яго словах, не выключана, што журналісты могуць быць размеркаваныя і па-за межы Гарадзенскай вобласці.