viasna on patreon

Польшча: 200 подпісаў за тры гадзіны – у падтрымку беларускіх вязняў

2011 2011-03-22T14:13:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/migalskimarek.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

У выніку акцыі “Дашлі Свабоду Беларусі” на працягу трох гадзінаў перад будынкам рэктарата Сілезскага ўніверсітэта ў Катовіцах было сабрана 200 подпісаў. На зробленай у выніку паштоўцы змешчаны здымкі ўсіх, хто далучыўся да акцыі.

 

 

 

 

Акцыя ў падтрымку беларускіх вязняў, якая каля месяца таму стартавала ў Польшчы, арганізавана сумеснымі намаганнямі бюро Дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага і Незалежнай Асацыяцыі Студэнтаў Сілезскага ўніверсітэта.  

Мэтай акцыі стаў збор подпісаў пад петыцыяй прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з патрабаваннем вызвалення апазіцыйных дзеячоў і журналістаў, затрыманых падчас дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства