У Полацку і Наваполацку пікеты 25 сакавіка не дазволены
У Полацку і Наваполацку афіцыйна не
дазволеныя пікеты, запланаваныя на 25 сакавіка.
Заявы на правядзенне пікету ў Полацку ва ўстаноўленым ўладамі
месцы каля кінатэатра «Радзіма» падаваў Віктар Калеснік. Прычынай адмовы ў
дазволе на правядзенне пікету Полацкі гарвыканкам назваў незаключэнне заяўнікам
дагавораў на ахову правапарадку і медыцынскае абслугоўванне ў час правядзення
«масавага мерапрыемства». Аднак ні міліцыя, ні «хуткая дапамога» не падпішуць
ніякіх дамоваў без ўжо выдадзенага дазволу з гарвыканкама.
У Наваполацку прычынай адмовы назвалі жаданне заяўніка Яўгена Парчынскага падтрымаць падчас акцыі на Дзень Волі палітвязняў. Наваполацкі гарвыканкам заявіў, што 19 снежня ў Мінску прайшла антыканстытуцыйная акцыя, і салідарнасць з палітвязнямі дэманстраваць забаронена.
«Праваабарончая хроніка»