viasna on patreon

Інга Абрамава і Раман Кісляк дамагліся ўвядзення ў штат ІЧУ жанчын–міліцыянераў

2011 2011-03-21T15:15:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк атрымаў паведамленне з Ленінскага РАУС горада Брэста за подпісам начальніка аддзялення В. Угляніцы, з якога вынікае, што зараз у штаце ізалятара часовага ўтрымання працуюць супрацоўнікі жаночага полу.

Гэта паведамленне з’явілася адказам на скаргу Інгі Абрамавай у Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН, дзе яна паведамляла пра катаванні ў ІЧУ Ленінскага РАУС і дыскрымінацыю па прыкмеце полу (жаночыя камеры абслугоўваліся выключна мужчынамі).

Праваабаронца Раман Кісляк, які вядзе справу Інгі, лічыць, што зроблены станоўчы крок з боку адміністрацыі аддзялення міліцыі. Але ён адзначае, што начальнік РАУС не паведаміў, калі ўведзены штатныя адзінкі жаночага полу, колькі іх уведзена і ці тычыцца такое новаўвядзенне ўсёй рэспублікі.

Тым не менш, Інга Абрамава ў дадатковай інфармацыі, накіраванай 17 сакавіка ў Камітэт ААН, адзначае: нягледзячы на частковае выкананне адміністрацыяй Ленінскага РАУС сістэмнай часткі яе скаргі, яна настойвае на разглядзе індывідуальнай часткі, што тычыцца катаванняў і дыскрымінацыі.

Нагадаем, у 2007 годзе Інга Абрамава была затрымана міліцыяй за развешванне блакітных стужак на водасцёкавых трубах і дрэвах перад запланаваным “Еўрапейскім маршам”. Па рашэнні суда адбывала 5 сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС. Выйшаўшы на волю, дзяўчына абнародавала інфармацыю пра катаванні і здзеклівыя адносіны супрацоўнікаў–мужчын у адносінах да яе і іншых жанчын. Пасля гэтага Абрамава з Кісляком пачалі змагацца  за ўвядзенне ў штат супрацоўнікаў ІЧУ жанчын-міліцыянераў, і станоўчых вынікаў яны дасягнулі толькі пасля звароту ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства