viasna on patreon

Рэгіянальныя СМІ -- ні слова пра лёс былых кандыдатаў

2011 2011-03-21T12:11:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladzechanskaja-gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Для інтэрнет-карыстальнікаў ці гледачоў пэўных спутнікавых тэлеканалаў палітычныя жарсці ў Беларусі пасля выбараў не сціхаюць. Але для жыхара Маладэчна, чыёй пераважнай крыніцай інфармацыі з’яўляюцца афіцыйныя мясцовыя СМІ, не існуе ні палітвязняў, ні палітуцекачоў, ні нават апанентаў дзеючаму прэзідэнту.

І ў перыяд перадвыбарчай кампаніі на старонках “Маладзечанскай газеты”палітычнай барацьбы не адчувалася. Прозвішчы ўсіх “астатніх” кандыдатаў у прэзідэнты ўзгадваліся толькі адзін раз, праз коску. Пасля выбараў пра іх наогул - ні слова. Хаця, нават калі меркаваць па афіцыйных выніках выбараў, некаторых альтэрнатыўных кандыдатаў у Маладэчанскім раёне падтрымала больш за паўтары тысячы чалавек. Ці на такую колькасць можна зусім не звяртаць увагі і зусім не паважаць іх выбар? Тым не менш, даведацца з дапамогай галоўнага рэгіянальнага выдання пра лёс палітыка, за якога прагаласавалі, гэтыя выбаршчыкі не могуць.

Замест гэтай нязручнай тэмы – на першых старонках грамадска-палітычнай “Маладзечанскай газеты” ў апошнія месяцы –  артыкулы пра ката-клептамана з Каліфорніі, лядовы гатэль у Швецыі ці буйнога нованароджанага ў Хабараўску.

Ніхто не чакае ад дзяржаўнага ці залежнага ад дзяржавы выдання альтэрнатыўнага меркавання, ці нават намёка на сімпатыю да апазіцыйнага лагера. Але і пазіцыя, якую можна назваць позай страуса, выглядае неяк недарэчна.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства