viasna on patreon

У Гродне распачаўся працэс па справе аб нанясенні графіці

2011 2011-03-19T08:40:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gerasimchyk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 сакавіка ў Гродне распачаўся адміністрацыйны працэс супраць моладзевай актывісткі Кацярыны Герасімчык. Яе вінавацяць у нанясенні графіці на помнік Леніна. У ноч з 11 на 12 лютага Герасімчык разам з сяброўкай Вольгай Багданкевіч былі затрыманыя непадалёк Гродзенскага гарвыканкаму, дзе стаіць помнік правадыру сусветнага пралетарыяту.

Адміністрацыйны працэс па артыкуле “дробнае хуліганства” вядзе вядомая сваімі “палітычнымі” прысудамі ў Гродне суддзя Ленінскага раённага суду Наталля Козел. Сведкамі ў першы дзень выступалі супрацоўнікі міліцыі Эдуард Багдановіч і Сяргей Рышкель, якія затрымлівалі моладзевых актывістак у тую ноч. Адназначна сцвярджаць, што графіці на пастамент помніка нанесла менавіта Кацярына Герасімчык, яны не сталі. Высветлілася цікавая рэч – нарад міліцыі кожную гадзіну абавязаны абыходзіць помнік Леніну, што яны і робяць. Пасля таго, як Герасімчык заявіла хадайніцтва пра дадатковае азнаямленне з матэрыяламі пра адміністрацыйнае правапарушэнне, працэс быў перанесены на сераду 23 сакавіка. 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства