Сябра Нацыянальнага Камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Пружанаў Уладзімер Радзівончык звольнены з працы
https://spring96.org/be/news/4184
2006
2006-04-11T10:00:00+0300
2006-04-11T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімер Радзівончык сваё звальненьне наўпрост зьвязвае з працай у якасьці аднаго з кіраўнікоў рэгіянальнага штабу Аляксандра Мілінкевіча. Ён працаваў у адной з камерцыйных фірмаў, кіраўніцтва якое пасьля прэзідэнцкай кампаніі загадала актывісту АГП адмовіцца ад палітычнай дзейнасьці. Калі Уладзімер Радзівончык зрабіў выбар на карысьць далейшага сяброўства ў апазыцыйнай партыі, яго звольнілі.
Раней паводле аналагічных прычынаў страціў працу ў камэрцыйнай структуры кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Сьцяпан Навасельчан. У часе выбарчай кампаніі яго арыштавалі на 10 сутак, а ўжо пасьля выбараў спадар Навасельчан быў зноў пакараны судом на такі ж тэрмін, паведаміла радыё Свабода.