viasna on patreon

У Астраўцы затрымалі журналіста

2011 2011-03-16T15:37:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Астраўцы быў затрыманы і дастаўлены ў мясцовае аддзяленне міліцыі карэспандэнт інтэрнэт-газеты «Салідарнасць» Сяргей Балай. Журналіст прыехаў у камандзіроўку па рэдакцыйным заданьні: каб апытаць мясцовых жыхароў, як яны ставяцца да будаўніцтва Астравецкай АЭС, улічваючы апошнія падзеі ў Японіі.

- Да мяне падышлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку для праверкі дакументаў, калі я ўжо скончыў збіраць інфармацыю для рэпартажу, - распавёў Сяргей у тры гадзіны дня, знаходзячыся ў міліцыі. - Потым я адправіўся на вакзал, каб вяртацца ў Мінск, але прадстаўнікі праваахоўных органаў вярнуліся. Яны даставілі мяне ў мясцовы аддзел унутраных спраў. Зараз перапісваюць пашпартныя дадзеныя, пытаюцца, што я тут раблю. Сказалі, што тэлефанавалі мясцовыя жыхары, паведамілі, што па пасёлку ходзіць журналіст і пра нешта распытвае. У сувязі з гэтым яны нібыта і павінны былі адрэагаваць.
Праз 15 хвілін Сяргей Балай ператэлефанаваў, сказаўшы, што тлумачэнні з яго узятыя, і зараз супрацоўнікі міліцыі на аўтамабілі вязуць яго на вакзал.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства