Масавыя прэвентыўныя затрыманьні ў Менску
15 сакавіка ў Менску прайшла серыя масавых прэвентыўных затрыманьняў маладых людзей, якія на думку міліцыі, звязаныя з анархісцкім рухам. Большасць з іх у мінулым годзе дапытвалі па “справе анархістаў”. Такім чынам сілавікі спрабавалі прадухіліць іх магчымы ўдзел у акцыях, прымеркаваных да Дня адзіных дзеяньняў супраць міліцэйскага самаўпраўства, які адзначаецца ў гэты дзень.
Ад самай раніцы ў розных раёнах Менска было затрымана каля 15 чалавек, якіх даставілі ў РУУСы Менска.
Як паведамляе сайт belarus.indymedia.org, пры гэтым пратаколы не складаліся
і іншыя дзеяньні у дачыненьні да затрыманых не праводзіліся. Пасьля супрацьзаконнага
дзесяцігадзіннага затрыманьня іх адпусцілі. Паведамляецца таксама, што за дзень
да гэтага многіх з затрыманых выклікалі
на выхаваўчыя размовы ў РАУС па месцы жыхарства.