viasna on patreon

У Рэчыцы прайшлі ператрусы ў мясцовых актывістаў

2011 2011-03-15T20:51:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pucicki2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валер Пуціцкі

Валер Пуціцкі

Супрацоўнікі ўпраўленьня КДБ па Гомельскай вобласці сёньня правялі некалькі  нечаканых ператрусаў у Рэчыцы: на вуліцы Чапаева, узламаўшы дзьверы ў прыватным доме, дзе месціцца грамадская прыёмная, яны зьнесьлі асабістыя рэчы праваабаронцы Валерыя Пуціцкага - сістэмны блок кампутара, прынтар і прыватны ноўтбук.
Перад гэтым Пуціцкаму тэлефанаваў нібыта ўчастковы па прозвішчы Каралькоў, які прасіў тэрмінова сустрэцца. У адказ Валерый запатрабаваў даслаць яму позву. Аднак аператыўнікі вырашылі абыйсціся наогул без гаспадара.

Валерый Пуціцкі мяркуе, што дом мог наведаць той самы ўчастковы з мясцовымі чэкістамі, бо менавіта сёньня прайшоў ператрус у сябра Партыі БНФ з вёскі Перасьвятое Рэчыцкага раёна Алега Карбалевіча. У актывіста былі сканфіскаваныя сістэмны блок кампутара, рызограф, праваабарончая і грамадска-палітычная літаратура. Як паведаміў Карбалевіч “Радыё Свабода”, ператрус у доме праводзілі трое супрацоўнікаў УКДБ пад кіраўніцтвам капітана Коласава ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі ў Менску 19 сьнежня. Ператрус цягнуўся амаль дзьве гадзіны.
І сёньня ж супрацоўнікі КДБ правялі ператрус па месцы рэгістрацыі прадпрымальніцы Сьвятланы Пятроўскай, якая на прэзыдэнцкіх выбарах працавала ў камандзе Уладзімера Някляева.

Праваабаронцы мяркуюць, што супрацоўнікі КДБ шукаюць друкаваную прадукцыю з заклікамі да Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства