Рада Эўрапейскага зьвязу зацьвердзіла сёньня сьпіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за ўдзел у фальсыфікацыях вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу
У сьпісе, нягледзячы на патрабаваньні Польшчы, Славаччыны і Літвы яго пашырыць, апынулася 31 персона нон грата на чале з Аляксандрам Лукашэнкам:
1. Аляксандр Лукашэнка
2. Генадзь Нявыглас, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта
3. Натальля Пяткевіч, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта
4. Анатоль Рубінаў, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта
5. Алег Праляскоўскі, начальнік ідэалягічнай управы Адміністрацыі прэзыдэнта
6. Аляксандр Радзькоў, міністар адукацыі
7. Уладзімер Русакевіч, міністар інфармацыі
8. Віктар Галаванаў, міністар юстыцыі
9. Аляксандр Зімоўскі, старшыня Белтэлерадыёкампаніі
10. Улазімер Канаплёў, сьпікер “палаты прадстаўнікоў”
11. Мікалай Чаргінец, дэпутат “савета рэспублікі”
12. Сяргей Касьцян, дэпутат “палаты прадстаўнікоў”
13. Міхаіл Орда, дэпутат “палаты прадстаўнікоў”
14. Мікалай Лазавік, сакратар ЦВК
15. Пётар Міклашэвіч, генэральны пракурор
16. Алег Сьліжэўскі, начальнік управы грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі
17. Аляксандр Харытон, галоўны спэцыяліст управы грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі
18. Яўген Сьмірноў, намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду
19. Надзея Рэўцкая, судзьдзя Маскоўскага суду Менску
20. Мікалай Трубнікаў - судзьдзя Партызанскага суда Менску
21. Мікалай Купрыянаў - намесьнік генэральнага пракурора
22. Сьцяпан Сухарэнка - старшыня КДБ
23. Васіль Дземянцей - намесьнік старшыні КДБ
24. Леанід Козік - старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі
25. Аляксандар Каляда - сябра ЦВК
26. Мікалай Усаў - сябра ЦВК
27. Леанід Лучына - сябра ЦВК
28. Тацьцяна Краўчанка - сябра ЦВК
29. Уладзімер Курловіч - сябра ЦВК
30. Мікалай Мяцеліца - сябра ЦВК
31. Міхаіл Пішчулёнак - сябра ЦВК