viasna on patreon

Ноў-хаў беларускага КДБ: допыт па тэлефоне

2011 2011-03-15T13:24:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shacikava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціна Шацікава.

Крысціна Шацікава.

Актывістку грамадскай кампаніі ”Наш Дом” Крысціну Шацікаву запрасілі прыехаць у мінскае УКДБ на допыт, абяцаючы кампенсаваць ёй дарогу з Магілёва ў Мінск і назад. Аднак актывістка запатрабавала, каб супрацоўнікі КДБ выдалі ёй сродкі на праезд адразу, бо перад гэтым яе выклікалі па такіх жа пытаннях у УУС г.Мінска, абяцаючы таксама кампенсаваць выдаткі на дарогу. Калі ж яна да іх прыехала за свае сродкі, то замест грошай актывістка атрымала распіску, у якой сказана, што грошы за праезд вярнуць тады, калі атрымаюць іх ад вінаватых у якасці штрафаў за “масавыя беспарадкі”.

Пасля таго, як супрацоўнік КДБ адмовіўся папярэдне выдаць грошы на праезд Крысціне Шацікавай, апошняя адмовілася ад такога візіту. Тады ён прапанаваў актывістцы правесці допыт па тэлефону, ад якога яна таксама адмовілася, спаслаўшыся на тое, што будзе размаўляць з ім толькі пад пратакол і з выкананнем усіх устаноўленых законам працэдур.

Пасля гэтага следчы сказаў, што сам прыедзе да яе 15 сакавіка і прызначыў ёй сустрэчу на 15-00.

“Мяне хочуць дапытаць хутчэй за ўсё з нагоды фотаздымкаў, якія я рабіла падчас акцыі пратэста супраць фальсіфікацыі выбараў у дзень выбараў вечарам 19 снежня 2010 года. Усе гэтыя фотаздымкі я ўжо перадала ў КДБ г.Мінска падчас допыту і ў чарговым допыце не бачу сэнсу”, - гаворыць Крысціна Шацікава.

Нагадем, што калі магілёўскаму актывісту “Маладога Фронту” па позве Валянціну Лабачову прапановалі таксама прыехаць на допыт у менскае КДБ з нагоды масавых беспарадкаў, то той запатрабаваў грошы на праезд. Пасля гэтага спрацоўнікі КДБ увогуле адмовіліся ад ідэі дапытаць яго.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што спробы дапытаць актывістаў па тэлефоне ў Магілёве ўжо мелі месца.

“Так, следчы мінскай міліцыі хацеў па тэлефоне дапытаць актывіста аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Аляксандра Дзямідава, аднак, праводзіць допыт без пратакола хлопец адмовіўся, - адзначае праваабаронца, - Увогулле, допыты па тэлефоне – гэта ноў-хаў беларускіх сілавікоў, якія сведчуць пра сапраўднае іх стаўленне да гэтых справаў”.

"Праваабарончая хроніка"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства