viasna on patreon

Івана Шылу шукае міліцыя

2011 2011-03-15T12:34:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla_shkola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота Нашай Нівы

фота Нашай Нівы

Намесніка старшыні “Маладога Фронту” Івана Шылу адшуквае салігорская міліцыя. 

Увечары 14-га сакавіка на хатні тэлефон бацькоў маладзёна патэлефанаваў участковы інспектар і паведаміў, што яму неабходна ажыццявіць прывад маладафронтаўца ў суд. Аднак з якой справай звязаны гэты выклік, супрацоўнік міліцыі патлумачыць не змог. Таксама міліцыянта цікавіла месцазнаходжанне брата Івана Іллі Шыла.

Бацькі Івана сцвярджаюць, што выклік у суд звязаны з затрыманнем маладзёна яшчэ 27 ліпеня мінулага года падчас правядзення Конкурсу дзіцячага малюнка на асфальце, які традыцыйна ладзіць салігорскі “Малады Фронт” у гадавіну абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці.  Нагадаем, 24 жніўня Салігорскі раённы суд ужо пакараў штрафамі двух іншых удзельнікаў гэтай акцыі штрафамі ў 700 тысяч рублёў.
- Пад час таго летняга затрымання з нас узялі пісьмовыя тлумачэнні, пратаколаў не складалі. Потым я з’ехаў на моўныя курсы і вучобу ў Польшчу, дзе даведаўся пра штрафы іншым удзельнікам акцыі. Я перыядычна прыязджаю ў Салігорск, але ж належным чынам мяне ніхто не апавяшчаў, аніякіх позваў ці нават тэлефанаванняў з просьбаю кудысьці з’явіцца я асабіста не атрымліваў. А тут ажно праз паў гады, калі ўсе тэрміны складання пратакола і разгляду яго ў судзе скончыліся, мяне расшукваюць для прымусовай дастаўкі ў суд. Пры гэтым нават на бацькоўскі адрас дагэтуль аніякіх позваў не прыходзіла, - патлумачыў сітуацыю сам Іван Шыла.

"Праваабарончая хроніка"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства