viasna on patreon

Яшчэ адзін суд за "Cаша, сыходзь!"

2011 2011-03-14T16:14:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

Жодзінскі актывіст “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) Раман Васільеў паведаміў “Народнай Волі”, што яго будуць судзіць за надпіс на сцяне “Саша, сыходзь!”.

Хлопец распавёў, што міліцыянеры затрымалі яго позна ўвечары па дарозе дадому. Яны паставілі яго на калені каля сцяны, дзе было зроблена графіці, і завярнулі рукі за спіну. У такой позе з кайданкамі на руках ён чакаў патрульную машыну і экспертаў.   

У міліцэйскі пастарунак Рамана прывезлі амаль у 3 гадзіны ночы, а кайданкі з яго знялі толькі а палове пятай раніцы. 21-гадовага хлапца да 9 раніцы трымалі ў так званым “стакане”, а потым павезлі на кватэру, дзе зрабілі ператрус. У Васільева забралі ўлёткі “Свабоду палітвязням!”, інфармацыйныя ўлёткі з заклікам удзельнічаць у шэсці ў Дзень Волі-2011, а таксама два жосткіх дыска.

Ператрус таксама правялі і на кватэрах сяброў Рамана.

Васільеў паведаміў, што міліцыянеры пагражалі, што калі ён не падпіша прызнанне ў тым, што пісаў надпіс на сцяне, яго кінуць у камеру, каб там яго згвалцілі. Раман пагадзіўся напісаць прызнанне і на яго склалі адміністрацыйны пратакол.

Хлопцу пагражае вялікі штраф. Дата судовага пасяджэння пакуль не прызначана.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства