viasna on patreon

Дзяржвыданне ганьбіць экс-кандыдатаў у прэзідэнты і называе іх здраднікамі

2011 2011-03-14T15:24:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyjaploshcha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У той час, калі грамадзянская супольнасць была ўзрушана масавымі арыштамі і вобшукамі па краіне пасля падзеяў 19 снежня ў Мінску, нераўнадушныя людзі ладзілі акцыі салідарнасці, збіралі ледзьве не тоны перадач на Акрэсціна, грошы на адвакатаў, дзяржаўная прэса Гомельскай вобласці звыкла пісала пра дасягненні беларускай улады. А пра падзеі у Мінску, звязаныя з жорсткім разгонам мірнай дэманстрацыі, раённыя газеты падавалі сціплую інфармацыю ў выглядзе «бліц-апытанняў» на тэму «Як вы ставіцеся да падзеяў 19 снежня ў Мінску?». Вядома, рэспандэнты трапляліся карэспандэнтам як адзін прыхільнікі дзейснай улады, якія «ганьбілі і асуджалі» парушальнікаў парадку і заклікалі жорстка з імі разабрацца. Пасля тых «бліц-апытанняў» выданні Гомельскай вобласці практычна не пісалі на тэму «19 снежня, Мінск».

І вось у гомельскай газеце «Савецкі раён» з'явіўся артыкул «Мальчиши есть, кибальчишей не осталось», аўтар якога, не называючы прозвішчы, ганьбіць экс-кандыдатаў у прэзідэнты і называе іх здраднікамі.

Карэспандэнт настальгічна ўспамінае савецкі час, вершы і фільмы той эпохі, на якіх выхоўваліся некалькі пакаленняў моладзі, у прыватнасці, верш пра тое, як «Цвёрда трымаўся юнак на дапросе», фільм пра здраднікаў «Без тэрміна даўніны». І з тэмы здраднікаў аўтар артыкулу плаўна пераходзіць да асобаў экс-кандыдатаў у прэзідэнты, якія, па версіі карэспандэнта, здрадзілі сваім перакананням. Маўляў, заклікалі народ на Плошчу, а потым, трапіўшы ў СІЗА, «тут жа прызналі гэта памылкай і пралікам».

«Оказывается, можно подобрострастно стоять на полусогнутых перед главой государства, прося о снисхождении якобы к соратнику по партии, а на самом деле выторговывать индульгенцию для себя.... Оказывается, вполне допустимо вначале подписать обязательство о сотрудничестве с органами госбезопасности, а, выйдя за это на свободу, во всеуслышание объявить собственную подпись недействительной, сделанной под «пытками». Для убедительности можно поведать страшную историю о перенесённых в застенках мучениях и издевательствах, рассчитанную больше на экзальтированных дамочек, падающих в обморок по поводу и без», - упэўнена ганьбіць людзей карэспандэнт.

Ён нават з гонарам успамінае практыкаванні, якія выконваў у шэрагах Савецкай Арміі, і здзекліва піша, што «изнеженный организм экс-кандидатов таких «издевательств» явно не пережил бы».

Затым карэспандэнт узгадвае «простага байца расейскай арміі», які вытрымаў усе катаванні чачэнскіх баевікоў, але не выракся веры сваіх дзядоў і прадзедаў.

Спадзяёмся, што аўтар артыкулу ніколі не трапіць у СІЗА КДБ, а ў адваротным выпадку любыя непрыемнасці і здзекі яму дапаможа перажыць загартоўка, атрыманая як мінімум 20 гадоў таму ў Савецкай Арміі пры выкананні розных практыкаванняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства