viasna on patreon

Суд не задаволіў скаргу БХК

2011 2011-03-14T09:41:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вярхоўны суд 12 сакавіка адхіліў скаргу Беларускага Хэльсынскага камітэту да Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцы абскарджвалі папярэджаньне Мін'юста, вынесенае на адрас БХК 12 студзеня.

Яно зьявілася пасьля таго, як праваабаронцы накіравалі спэцдакладчыку ААН у пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Габрыэле Кнаўль інфармацыю пра ціск уладаў на адвакатаў, што абараняюць фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня.

У судзе двое прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі заявілі, што праваабаронцы нібыта падалі ў ААН неаб'ектыўныя, непраўдзівыя, няпоўныя зьвесткі, накіраваныя на дыскрэдытацыю праваахоўных органаў і органаў юстыцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства