viasna on patreon

Спецназ затрымаў журналіста падчас флэшмобу супраць забароны канцэрта «Ляпісаў» у Гомелі

2011 2011-03-14T08:49:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У нядзелю прыкладна ў 15.00 на Цэнтральным рынку Гомеля супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы журналіст Алег Ражкоў. Малады чалавек па заданні агенцтва БелаПАН прыйшоў туды, каб асвятляць флэшмоб, заяўлены грамадскімі актывістамі ў сувязі з адменай канцэрта гурту «Ляпіс Трубяцкой».

— Я прыйшоў на рынак, каб паглядзець, як праходзіць флэшмоб, і потым напісаць рэпартаж на гэтую тэму, — распавёў «Салідарнасці» Алег Ражкоў. — Да мяне падышлі два спэцназаўцы, пацікавіліся, хто я, што тут раблю. Я прадставіўся, сказаў, што журналіст. Як пацвярджэнне — паказаў пасведчаньне сябра «Беларускай асацыяцыі журналістаў». Аднак яны ўсумніліся ў сапраўднасці гэтага дакумента. І даставілі мяне ў РАУС Цэнтральнага раёна».

Там рэпарцёра апытвалі супрацоўнікі міліцыі: дзе вучыцца і пражывае, з якімі выданнямі супрацоўнічае, што рабіў на месцы затрымання.

Прыкладна праз гадзіну Алега Ражкова адпусьцілі. З яго ўзятыя вусныя тлумачэнні, складзены пратакол выняцця пасведчанняў ГА «БАЖ» і Міжнароднай федэрацыі журналістаў для ацэнкі іх сапраўднасці, з рэпарцёра ўзятая падпіска, што ў сувязі з гэтым ён з’явіцца ў міліцыю па першым патрабаванні.

На сам флэшмоб у Гомелі сабралася каля 50 чалавек, паведамляе БелаПАН. Моладзь праспявала песню "Ляпіса Трубяцкога" "Грай". Пасля гэтага да ўдзельнікаў падышлі спецназаўцы і, пагражаючы затрыманнямі, запатрабавалі разыходзіцца,

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства