viasna on patreon

На нявызначаны тэрмін адкладзены суд над Зьміцерам Шыманскім, страшынём берасьцейскага гарадзскога штабу А. Мілінкевіча

2006 2006-04-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прычынай гэтага сталася адсутнасьць ў справе актывіста пратаколу ягонага адміністрацыйнага затрыманьня.

24 сакавіка, пасьля адбыцьця пакараньня за хуліганства, берасьцейскі актывіст быў паўторна пераведзены ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Аднак у ноч з 26 на 27 сакавiка, напярэдадні судовага паседжаньня, у сувязi з пагаршэньнем здароўя, Зьміцер Шыманскi быў дастаўлены ў iнфекцыйнае аддзяленьне берасьцейскага абласнога шпiталю, дзе знаходзiўся да 3 красавiка. Пасьля лячэньня актывіст быў выкліканы ў суд, аднак супрацоўнікі Ленінскага РАУС не прадставілі суду пратакол аб утрыманьні актывіста ў ізалятары 24 і 25 красавіка. Па словах Зьміцера Шыманскага, судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Беразюк прыняў рашэньне перадаць ягоную справу «на дапрацоўку» ў Ленінскі РАУС. З гэтай прычыны тэрмін новага судовага паседжаньня будзе вызначаны пазьней, паведаміла прес-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства