Міжнародная назіральная місія фіксуе факты перасьледу праваабаронцаў
Міжнародная назіральная місія падрыхтавала аналітычную даведку аб
становішчы праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь за
перыяд з 12 студзеня па 8 сакавіка 2011 года.
Гэтая аналітычная даведка
з'яўляецца працягам працы, прадстаўленай у Аналітычнай даведцы № 01/01
«Перашкода ў дзейнасці праваабарончых арганізацый і ініцыятыў у Рэспубліцы
Беларусь за перыяд снежань 2010 - студзень 2011 г», апублікаванай раней.
У гэтым дакуменце Місія Камітэта
міжнароднага кантролю за выкананнем правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь
прадстаўляе аналіз сітуацыі і сістэматызаваную падборку фактаў ўмяшання ў
дзейнасць праваабарончых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь за перыяд з 12 студзеня
па 8 сакавіка 2011 г., складзеную з улікам Дэкларацыі ААН аб праве і абавязкі асобных асоб, груп і органаў
грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя
свабоды («Дэкларацыя ААН аб праваабаронцах») і палажэнняў Кіраўніцтва
Еўрапейскага Саюза па праблеме абаронцаў правоў чалавека - «Забеспячэнне
абароны». Матэрыялы агляду сабраныя з адкрытых крыніцаў інфармацыі, паведамленняў ад
праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый Беларусі, а таксама заснаваныя на
дадзеных, прадастаўленых перш за ўсё Цэнтрам прававой трансфармацыі.
Нягледзячы на тое, што
колькасць выпадкаў ціску на праваабарончыя арганізацыі знізілася ў параўнанні з
першым перыядам назірання, дзеяньні ўладаў у дачыненьні да праваабаронцаў
па-ранейшаму носяць характар, які пагражае асабістай бяспецы праваабаронцаў і перашкаджае рабоце
праваабарончых арганізацый.
Новымі пагрозамі грамадзянскай
супольнасці Беларусі можна лічыць вынясенне папярэджанняў праваабарончым
арганізацыям і іх кіраўнікам, якія могуць прывесці як да закрыцьця
зарэгістраваных арганізацый (выпадак з Беларускім Хельсінскім Камітэтам), так і
да крымінальнай пераследу іх актывістаў (выпадак з Алесем Бяляцкім). Можна сказаць, што падобныя
дзеянні ўладаў Рэспублікі Беларусь сведчаць аб іх нежаданьні прытрымлівацца шматлікіх рэкамендацый па
прывядзенню нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі
стандартамі свабоды асацыяцый.
Важна адзначыць пільную ўвагу
міжнароднай супольнасці да сітуацыі з ціскам на праваабаронцаў і ўмяшанне ў
ажыццяўленне імі сваёй дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Пры гэтым відавочна, што
міжнароднай супольнасці і міжурадавым інстытутам варта перагледзець свае падыходы да
палітыкі пабудовы ўзаемаадносінаў з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і
выпрацаваць сумесна з ім новую стратэгію працы.
У сувязі з тым, што сітуацыя, па
сутнасці, мала змянілася, агульныя рэкамендацыі Міжнароднай назіральнай місіі,
накіраваныя на паляпшэнне і стабілізацыю сітуацыі з гарантаванне свабоды
дзейнасці праваабарончых арганізацыяў у Рэспубліцы Беларусь, застаюцца
актуальнымі.
У дадатку: Аналітычная даведка
Файлы
- iomanalyticalreviewno.1-1b.doc (0.31 Mb)