viasna on patreon

Суд адмовіў настаўніцы Наталлі Ільініч у аднаўленні на працы

2011 2011-03-10T13:57:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суддзя Пухавіцкага раённага суда Святлана Акуліч вырашыла, што звальненне з працы Наталлі Ільініч адпавядае заканадаўству.

Суддзя, трэба меркаваць, не ўзяла ў разлік ні сведчанні калег Наталлі Ільініч, ні былых вучняў. Рашэнне дырэктара, якая працавала у школе ўсяго толькі крыху больш за 4 месяцы, яна палічыла больш грунтоўным і даказальным, чым меркаванні настаўнікаў, якія працавалі з Ільініч больш за 20 гадоў, вучняў, якія сведчылі, што дзякуючы такому настаўніку як Ільініч, яе ўрокам змаглі паступіць у прэстыжныя ВНУ краіны.

Нагадаем, што Наталля Ільініч у сваёй іскавай заяве патрабала аднавіць яе на працы, спагнаць з наймальніка сярэдні заробак за час вымушанага прагула, а таксама маральную кампенсацыю ў памеры 20 мільёнаў рублёў. Наталля рабіла акцэнт на тым, што дырэктар Наталля Меркуль, прымаючы рашэнне не працягваць кантракт з Ільініч, парушыла адзін з пунктаў калектыўнага дагавора, у якім сказана, што з работнікамі, якія паспяхова і добрасумленна выконваюць службовыя абавязкі, не дапускаюць парушэнняў працоўнай дысцыпліны і маюць працяглы стаж работы, кантракт заключаецца тэрмінам ад 3 да 5 год.

Ільініч працавала ў Талькаўскай школе амаль 26 гадоў. Яна адна з чатырох настаўнікаў (усяго ў школе 19 настаўнікаў), якія маюць вышэйшую катэгорыю. Здавалася б, каму, як не Наталлі, вучыць дзяцей гісторыі!

Наталля Ільініч настойвала на тым, што яе звальненне з працы і адмова ў заключэнні з ёю новага працоўнага кантракта — палітычна матываванае рашэнне дырэктара, што прэтэнзіі з боку Меркуль узніклі пасля таго, як у Ільініч дома адбыўся вобыск пасля падзей 19 снежня. “Дырэктар не збіралася мяне звальняць. Яна планавала задзейнічаць мяне ў шэрагу агульнашкольных мерапрыемстваў у лютым і ў сакавіку. І раптам усё змянілася”, -- кажа Наталля. – Няма сумніву, што гэта пераслед за маю грамадскую пазіцыю. І настаўнікі, мае калегі ў судзе па сутнасці гэта пацвердзілі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства