Справа настаўніцы Ільініч працягнецца 10 сакавіка
https://spring96.org/be/news/41627
2011
2011-03-10T09:36:03+0200
2011-03-10T09:36:03+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталлі Ільініч спрабуе праз суд вярнуць сабе працу ў школе. Суд Пухавіцкага раёна ўчора разглядаў яе справу.
Як паведаміла БелаПАН Ільініч, пасяджэнне
доўжылася з 10 да 19 гадзіны, суддзя заслухала пазіцыі бакоў і паказанні
сведак, даследавала дакументы, паданыя пазоўнікам і адказчыкам. Сёння суддзя
вынесе рашэнне.
"Увесь ход разгляду справы сведчыць на маю карысць. Спадзяюся, суд
адновіць мяне на працы", — сказала Ільініч.
Нагадаем, настаўніцу звольнілі з працы пасля таго, як 5 студзеня супрацоўнікі
КДБ і МУС правялі ў яе хаце ператрус па справе аб "масавых
беспарадках".