viasna on patreon

Міжнародны ціск на аўтарытарныя ўлады Беларусі ўзмацняецца

2011 2011-03-04T15:51:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhenievaun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі праў чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі сёньня, 4 сакавіка, знаходзіцца ў Жэневе, дзе ў гэты час праходзіць паседжаньне Рады па правах чалавека ААН.

Зранку адбыўся працоўны сьняданак, на якім прысутнічалі як прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацыяў, такіх як Human rights Watch, Civicus, FIDH, Human Rights House Foundation, так і прадстаўнікі нацыянальных урадавых дэлегацыяў розных краінаў-сяброў Рады па правах чалавека ААН. Тэма сустрэчы была пазначаная як абмеркаваньне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Было падкрэсьлена, што тое, што зараз адбываецца ў краінах Блізкага Ўсходу, не павінна засланіць трагічнае разьвіцьцё падзеяў у Беларусі, дзе аўтарытарныя ўлады цалкам ігнаруюць правы чалавека і фактычна аб’явілі вайну грамадзянскай супольнасьці.

Пасьля прадстаўленьня сітуацыі былі абмеркаваныя магчымыя крокі з боку Рады па прыняцьцю сьпецыяльнай рэзалюцыі па Беларусі, праект якой быў распрацаваны Human rights Watch.

У 14 гадзінаў у Палацы Нацыяў ААН распачалася паралельнае сесіі мерапрыемства “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі”, дзе будзе выступаць Алесь Бяляцкі, а таксама будзе прадстаўлены даклад “Пасьлявыбарчы ціск у Беларусі”, падрыхтаваны экспертамі Human rights Watch.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства