viasna on patreon

Моладзевыя актывісты Аляксандр Казакоў і Зьміцер Зубро асуджаныя на два гады абмежаваньня волі

2006 2006-04-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну г. Менску адбыўся судовы разгляд крымінальнай справы, узбуджанай супраць актывістаў молаздевага руху “Зубр” Аляксандра Казакова і Зьміцера Зубро. Справу разглядаў судзьдзя Есьман.

Нагадаем, што Аляксандра Казакова і Зьміцера Зубро затрымалі ўноч на 28 сьнежня 2005 года за палітычныя графіці (лічба 16, якая заклікае да ўдзелу ў Дні салідарнасьці з палітзньняволенымі). Маладыя людзі правялі больш за двое сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня і былі адпушчаныя пад падпіску аб нявыезьдзе. Ім было прад'яўленае абвінавачаньне па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага Кодэкса (супраціў супрацоўніку міліцыі).

У выніку разгляду справы Аляксандр Казакоў і Зьміцер Зубро былі асуджаныя на два гады абмежаваньня волі, так званай “хіміі”.

На дадзены момант яны знаходзяцца на волі. Адвакаты збіраюцца абскарджваць вынесены прысуд у касацыйным парадку ў Менскі гарадзкі суд. Пасьля разгляду касацыйнай скаргі прысуд уступіць у законную сілу.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць крымінальны перасьлед моладзевых актывістаў Аляксандра Казакова і Зьміцера Зубро палітычна матываваным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства