viasna on patreon

Дашкевіча і Лобава перавялі ў СІЗА №1

2011 2011-03-03T12:07:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыню "Маладога Фронту" Змітра Дашкевіча і мінскага каардынатара МФ Эдуарда Лобава перавялі ў СІЗА №1 ўвечары 2 сакавіка. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў турме №8, што месціцца ў Жодзіна.

Як паведамляе прэс-служба Міжнароднага Руху Беларускай Моладзі "Малады Фронт" (зарэгістраваны ў Чэхіі), суд над імі мусіць адбыцца цягам месяца. Справа ўжо перададзена на вывучэнне ў суд.

Маладафронтаўцаў вінавацяць у нападзе і збіцці кулакамі і металічнымі абцугамі двух выпадковых мінакоў. Крымінальны кодэкс прадугледжвае за такія дзеянні зняволенне на тэрмін ад 3-х да 8-мі год.

"Малады Фронт" і праваабаронцы заяўляюць пра палітычную падаплёку гэтай крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства