viasna on patreon

Някляеву выклікалі хуткую

2011 2011-03-02T13:11:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння павінен быў адбыцца допыт Уладзіміра Някляева. Трэці за той час, што экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца пад хатнім арыштам. Але допыт, мяркуючы па ўсім, не адбудзецца.

У Някляева здарыўся інцыдэнт з супрацоўнікамі КДБ, якія да яго прыстаўлены. Што ж адбылося?

Справа ў тым, што два папярэднія разы, калі Някляева везлі да следчага, «ахоўнікі» пакідалі кватэру. А на гэты раз чамусьці аднаго супрацоўніка вырашана было пакінуць у кватэры экс-кандыдата ў прэзідэнты.

- Нас гэта, безумоўна, абурыла,

- распавяла жонка Уладзіміра Някляева Вольга. - Я запланавала на сёння некалькі сустрэч і зараз вымушаная карэктаваць свае планы, таму што катэгарычна супраць, каб у маёй кватэры заставаліся староннія. Мы ім прапанавалі дзяжурыць каля дзвярэй, размясціцца на лесвічнай пляцоўцы, пакуль у кватэры нас не будзе. Але адказу на сваё прапанова не атрымала. Тады Уладзімір Пракопавіч адмовіўся ехаць на допыт. Вядома, ён перанерваваўся і ў яго падняўся ціск.

Прыйшлося выклікаць "хуткую".

Як вядома, у кватэры Някляевым пастаянна дзяжураць два супрацоўнікі КДБ. Усяго «ахоўнікаў» шэсць чалавек (тры пары), змяняюцца яны праз 24 гадзіны. Размясціліся КДБэшнікі у асобным пакоі невялікі кватэркі Някляева.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства