Улады Наваполацка выдалі тры забароны на правядзенне пікетаў
Пікет, заяўлены Незалежным прафсаюзам работнікаў ААТ «Нафтан», улады Наваполацка не дазволілі з прычыны ... карантыну.
Прафсаюзныя актывісты «Нафтана» падалі ў гарвыканкам заяўку на пікет, які павінен быў адбыцца 25 лютага. Арганізатары акцыі планавалі такім чынам выказаць пратэст супраць таго, што адміністрацыя горадаўтваральнага прадпрыемства не падпісала калектыўную дамову з Незалежным прафсаюзам.
У адказе, які прыйшоў з адміністрацыі горада, паказана, што пікет не можа быць дазволены з-за дзеючага ў горадзе каранціну па вострых рэспіраторных захворваннях.
Гэта ўжо трэці пікет, які не дазволілі ўлады Наваполацка за апошні час. Дзве адмовы да гэтага атрымала група грамадзянаў, якая спрабавала займець дазвол на правядзенне ў горадзе акцыі салідарнасці з пацярпелымі і затрыманымі ў выніку падзеяў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Праўда, ім адмовілі па іншай прычыне - у сувязі з тым, што «гэтая акцыя (19 снежня) насіла неканстытуцыйны характар». Цяпер актывісты плануюць падаць заяўку на правядзенне ў Наваполацку пікету 25 сакавіка, паведамляе ximik.info.