525 тысяч рублёў – за ўдзел у акцыі
Суддзя суду Ленінскага раёна Магілёва Ірына Сарока разгледзела адміністратыўную справу Максіма Анцыповіча, які абвінавачваўся ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні 16 студзеня. Актывіст пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічыняў.
Нагадаем, што 8 лютага суд Ленінскага раёну
Магілёва разгледзеў адміністрацыйную справу трох затрыманых удзельнікаў акцыі
салідарнасьці.
Сябра партыі БНФ Валянцін Лабачоў пакараны адміністрацыйным арыштам на 7 сутак,
а Сяргей Нягацін — на 5 сутак. Беспартыйную шматдзетную маці Натальлю Шкадун
суд таксама прызнаў удзельніцай несанкцыянаванага пікетаваньня і вынес ёй папярэджаньне.
Ужо пакараныя судом за акцыю 16 студзеня грамадскія актывісты Сяргей Нягацін, Наталля Шкадун і Валянцін Лабачоў абскардзілі прысуды ў Магілёўскі абласны суд, які адбудзецца 10 сакавіка.