Баранавіцкі моладзевы актывіст Сяржук Марчык пасля вызваленьня з Акрэсьціна быў аштрафаваны на 500 тысяч рублёў
https://spring96.org/be/news/4152
2006
2006-04-06T10:00:00+0300
2006-04-06T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша паведаміў, што 6 красавіка адміністратыўная камісія пры Баранавіцкім гарвыканкаме разгледзела пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні Сяргеем Марчыкам указа ад 17.01.06, якое выявілася ў тым, што 10 сакавіка ў 20 гадзінаў ён расклеіваў улёткі на пад'ездзе дома, і пакарала штрафам у памеры 500 000 рублёў.