Польскі Сейм прыняў рэзалюцыю па Беларусі
https://spring96.org/be/news/41508
2011
2011-02-25T18:18:00+0200
2011-02-25T18:18:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
«Памятаючы аб сумеснай барацьбе палякаў і беларусаў за свабоду і дэмакратыю, польскі парламент рашуча асуджае выкарыстанне палітычнага гвалту рэжымам Аляксандр Лукашэнка, рэпрэсій супраць беларускага народа ды фальсіфікацыю вынікаў выбараў у Беларусі ў снежні 2010 года».
Так пачынаецца рэзалюцыя польскага Сейма, якая была прынята адзінагалосна. У Сейме казалі пра салідарнасць з беларусамі ды пра канкрэтныя захады польскага ўрада па аказанні дапамогі дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці.
Распачаўся «беларускі дзень» са спаткання прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з маршалкам Сейму Гжэгажам Схетынам. Што абмяркоўвалі за закрытымі для прэсы дзярыма ў рэпартажы Радыё Рацыя.