viasna on patreon

Суд "БХД супраць Мінюста" адкладзены, Севярынца на яго не адпусьцяць

2011 2011-02-22T18:12:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Інтарэсы БХД у судзе прадстаўлялі адказны сакратар Дзяніс Садоўскі і сустаршыня аргкамітэта стваранай партыі Віталь Рымашэўскі.

Напачатку паседжаньня было заяўленае хадайніцтва аб тым, каб да разляду справы быў далучаны другі сустаршыня аргкамітэта БХД Павал Севярынец, які зараз знаходзіцца за кратамі. Менавіта Севярынец быў адказны за працэс рэгістрацыі партыі і рыхтаваў усе дакуманты для падачы ў Мінюст. У гэтым хадайніцтве было адмоўлена.

Таксама было заяўленае хадайніцтва аб прадастаўленні магчымасьці азнаямленьня з матэрыяламі справы, бо да пачатку суду гэта ня было зроблена. Гэтае хадайніцтва суд часткова задаволіў, і спачатку абвесьціў для гэтага паўгадзінны перапынак, а пасьля таго, як бакі выказалі свае пазіцыі, адклаў далейшы разгляд справы да пятніцы, 25 лютага. 

Адразу пасьля судовага паседжаньня ў інтэрвію прэс-службе БХД Дзяніс Садоўскі распавёў: "Сёньня ў судзе мы яшчэ раз падкрэсьлілі, што падчас так званай праверкі Мінюста акавазўся ціск на нашых заснавальнікаў ды вяліся маніпуляцыі з дакумантамі. Большасьць фактаў, прыведзеных у адмове, ёсьць сфабрыкаванымі і ня маюць пад сабой рэальных падставаў. 

Увогуле мы падкрэсьлілі, што лічым Міністэрства юстыцыі Беларусі карным вогранам, які выконвае замовы іншых галінаў улады. Гэта пацьвярджае тое, што больш чым за 10 гадоў у Беларусі ня было зарэгістравана ніводнай партыі. Таму мы папярэдзілі прадстаўнікоў Мінюста і Вярхоўнага суда аб крымінальнай адказнасьці за сфабрыкаваныя справы, ціск, падман і маніпуляціі."

Садоўскі таксама распавёў цікавы факт, што ў адказ на хадайніцтва аб ксеракапіраванні матэрыялаў справы ім было прапанава прыйсьці ў суд са сваім ксераксам, бо ў суда няма магчымасьці гэта зрабіць.

Сустаршыня аргкамітэту БХД, былы кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі  пра сёньняшняе судовае паседжаньне распавёў настунае: "Мы зараз вырашаем, ці ўдзельнічаць нам увогуле далей у гэтым паседжаньні. У нашай заяве мы прасілі абавязаць Міністэрства юстыцыі азнаёміць нас з матэрыяламі справы, але ў гэтым нам было адмоўлена. Нам у міністэрстве заявілі: калі вам патрэбныя матэрыялы справы, прыходзьце са сваім ксэраксам у Вярхоўны суд і рабіце копіі. 
Мы таксама прасілі два тыдні для падрыхтоўкі, каб мы маглі ўсё вывучыць, выклікаць сьведак. Гэта неабходна, бо ёсьць зусім сьмешныя прыклады. Так атрымалася, што пры перакладзе прозьвішча з расейскай мовы на беларускую адну літару напісалі няправільна. І Мін'юст кажа: гэты чалавек не зьяўляецца заснавальнікам партыі. Мы адказваем: давайце пазавем сьведку ў суд. Але ж такія людзі пераважна з рэгіёнаў, і, зразумела, для гэтага патрэбны нейкі час. І да пятніцы зрабіць гэта проста немагчыма".

Нагадаем, аргкамітэт па стварэньні партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" за мінулыя 2 гады тройчы праводзіў Устаноўчыя зьезды, тройчы падаваў дакуманты на рэгістрацыю партыі, і тройчы пасьля ўзмоцненага ціску на заснавальнікаў атрымліваў ад Міністэрства юстыцыі адмовы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства