viasna on patreon

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” - кампанія году

2011 2011-02-22T15:53:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/premijanda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэмія Асамблеі НДА “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці - 2010”

Прэмія Асамблеі НДА “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці - 2010”

Сумесная ініцыятыва Праваабарончага цэнтру “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага Камітэту вызначана пераможцам у намінацыі “Кампанія году” прэміі Асамблеі НДА “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці – 2010”. Як пажартаваў прадстаўнік “Вясны” Валянцін Стэфановіч на цырымоніі ўручэння прэміі, цікаўнасць пракуратуры да кампаніі назіральнікаў паказвае, што ініцыятыва насамрэч з’яўляецца прыкметнай і заўважнай.

“Гэта толькі пачатак, нашая праца будзе працягвацца далей”, - адзначылі пераможцы падчас атрымання ўзнагароды.

На прэзідэнцкіх выбарах-2010 у межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” 80 доўгатэрміновых назіральнікаў у розных рэгіёнах Беларусі ажыццяўлялі назіранне за ўсімі аспектамі выбарчага працэсу з першага дня выбарчай кампаніі. Падчас датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень галасавання назіранне ажыццяўлялі 600 кароткатэрміновых назіральнікаў, якія знаходзіліся на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Па выніках сваёй працы праваабаронцы канстатавалі, што “выбары не адпавядалі ключавым міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў і што аб’яўленыя вынікі выбараў не з’яўляюцца адлюстраваннем волевыяўлення выбаршчыкаў. Пасля выбараў 19 снежня КДБ правёў ператрусы на офісах ПЦ “Вясна” і БХК, а таксама на прыватных кватэрах іх кіраўнікоў Алеся Бяляцкага і Алега Гулака. Як вядома, 16 лютага Генпракуратура Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджанне Алесю Бяляцкаму за дзейнасць ад імя незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі “Вясна”.

Цікава, што сярод 9 намінацыяў ініцыятары мерапрыемства вызначылі “Адмову году”, датычную  дзейнасці ўладных структураў. Дыплом у гэтай намінацыі, як запэўніў кіраўнік Грамадскага аб’яднання “Берасцейская вясна” Уладзімір Вялічкін, будзе перададзены старшыні аблвыканкама Канстанціну Сумару. Справа ў тым, што колькасьць адмоваў у рэгістрацыі “Берасцейскай вясне” набліжаецца да дзесяці. “Калі падарунак спадару Сумару не спадабаецца, то прымацуем дыплом на дошку гонару каля будынку аблвыканкаму”, - паабяцаў Уладзімір Вялічкін.

“Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці - 2010” не толькі вызначае самых лепшых і эфэктыўных сярод грамадзянскіх аб’яднанняў, але таксама дэманструе салідарнасць з разнастайнымі аб’яднаннямі ды ініцыятывамі, - адзначыў напрыканцы цырымоніі кіраўнік Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Сяргей Лісічонак. - Прэмія з’яўляецца знакам павагі да актывістаў НДА і тых ідэалаў адкрытасці і ўзаемадапамогі, якія яны папулярызуюць у сваёй працы”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства