viasna on patreon

Бублікавай - позва “да запатрабавання”

2011 2011-02-22T14:50:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналістка Таццяна Бублікава позву ў Генеральную пракуратуры атрымае "да запатрабавання" на Мінскім Галоўпаштамце.

Намеснік начальніка аддзелу па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры РБ саветнік юстыцыі Павел Елісееў патэлефанаваў Таццяне і запрасіў яе на размову з нагоды «праверкі», што мела адбыцца 21 лютага. Тады журналістка запатрабавала, каб ёй выслалі дакумент па месцы рэгістрацыі, у Гомель. Тацяна Бублікава знаходзілася там некалькі дзён, але дагэтуль нічога не атрымала.

- Калі не адбылася наша першая сустрэча ён мне патэлефанаваў сам і мы дамаўляліся, як і куды мне гэтую позву перадаць. Мы ўсё думалі-думалі і я прапанавала выслаць на Галоўпаштампт, я прыйду і там “да запатрабавання” атрымаю вашу дакументацыю. І той начальнік падумаў, крыху збянтэжыўся : маўляў як гэта позва “да запатрабавання”. Мне нават самой смешна стала, але прыйдзецца спадзявацца на маю чэснасць. Прыйду і атрымаю, чэснае слова, спадар начальнік. Вось такая сюрэалістычная сітуацыя.

Таццяна Бублікава адбыла 10-суткавы арышт па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 19 снежня. Таццяна рабіла рэпартаж з плошчы Незалежнасці, маючы пасведчанне польскай кампаніі «N.E.W. S. Informacje».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства