5 красавіка сьветлагорская міліцыя затрымала сябра Партыі БНФ і актывіста каманды Аляксандра Мілінкевіча Тэльмана Масьлюкова
https://spring96.org/be/news/4141
2006
2006-04-06T10:00:00+0300
2006-04-06T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тэльману Масьлюкову інкрымінуюць парушэньне заканадаўства яшчэ 25 лютага, калі ён устанавіў ля ўваходу на гарадзкі рынак пляншэт з партрэтам Аляксандра Мілінкевіча, такім чынам, на думку мясцовай выбарчай камісіі, арганізаваўшы пікет у падтрымку кандыдата на прэзыдэнта. Актывіст расказваў Радыё Свабодзе: "Сёньня мяне прывезьлі ў раённы аддзел міліцыі. І там, у прысутнасьці міліцыянтаў і сьведкаў, склалі пратакол. Мяне зь ім азнаёмілі, а таксама з пратаколам і рапартамі міліцыянтаў, што былі складзеныя яшчэ 25 лютага. А далей — сказалі — будзе суд".