Міколу Дземідзенку выклікалі па тэлефоне на допыт у КДБ
https://spring96.org/be/news/41346
2011
2011-02-17T11:36:08+0200
2011-02-17T11:36:08+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Намесьніка старшыні незарэгістраванай
арганізацыі "Малады Фронт" Міколу Дземідзенку выклікаюць на допыт у
КДБ у якасьці сьведкі па падзеях 19 сьнежня ў Менску.
"Мне патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і папрасіў прыйсьці сёньня на допыт. Я
пагадзіўся прыйсьці бяз позвы, бо мяне папярэдзілі, што тады позву ўручаць на
вуліцы", — паведаміў Мікола Дземідзенка "Свабодзе". Допыт прызначаны на 15.00 17 лютага.
Нагадаем, а 12.00 Мікола Дземідзенка ўдзельнічае ў прэсавай канфэрэнцыі пра
тое, як будзе адзначацца Дзень волі 25 сакавіка.
Міколу Дземідзенку затрымалі 20 сьнежня і асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел
у мітынгу 20 сьнежня.